Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні
Паважаныя чытачы!
Ашмянская раённая бібліятэка прапануе да азнакамлення кніжна-ілюстраваную экспазіцыю “Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні”, прымеркаваную да аб’яўленага ў Беларусі 2026 года – Года беларускай жанчыны. Прапанаваныя матэрыялы раскрываюць шматгранны вобраз жанчыны Беларусі, яе ролю ў гісторыі, культуры, спорце і грамадскім жыцці. Выстава фарміруе нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы, паказвае яе значны ўклад у захаванне і развіццё грамадства, а таксама стварае святочны настрой для ўсіх наведвальнікаў.






































