Праектная дзейнасць ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”
Установамі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” на працягу апошняга дзесяцігоддзя рэалізаваны шэраг гуманітарных праектаў, вынікам якіх стала стварэнне на базе бібліятэк значных культурных аб’ектаў і аб’яднанняў, складанне уласных баз дадзеных, узрослая чытацкая актыўнасць.
Адным з першых маштабных праектаў стаў Міжнародны праект “Стварэнне музея мерыдыяна Дугі Струве “Дуга, объединяющая народы и культуры” 2012–2013 гг., які перамог у конкурсе міні-праектаў “Тандэм”. Праект быў прафінансаваны еўрапейскай праграмай. У выніку рэалізацыі праекта ў сельскай бібліятэцы аг.Гальшаны з’явіўся музей Дугі Струве. Нагодай стварэння музея паслужыла тое, што праз тэрыторыю Ашмянскага раёна, паблізу вёскі Тупішкі Гальшанскага сельскага Савета, праходзіць геадэзічная Дуга Струвэ, унесеная ў 2005 годзе ў спіс Сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У экспедыцыі Васіля Струвэ браў удзел наш зямляк, беларускі навуковец географ і геадэзіст Іосіф Ходзька. Гэты факт падштурхнуў ініцыятыўных грамадзян да ідэі паказаць значнасць, маштабнасць і сусветную ўнікальнасць гэтага аб’екта. У музеі сабраны матэрыялы аб пункце Тупішкі, аб заснавальніках знакамітай дугі, аб краінах, праз якія праходзіць Дуга Струвэ.
Праект “Стварэне і дзейнасць клуба стараст вёсак “КУТ” перамог ў конкурсе міні-праектаў, фінансуемых на тэрыторыі Беларусі ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Рэалізаваны на базе сельскіх бібліятэк аг.Кальчуны (2013–2014) і Мураваная Ашмянка (2016–2017). Вынікам праекта стала стварэнне ў бібліятэках клубаў “КУТ”, валанцёрскіх груп, дзейнасць якіх нактравана на з’яднанне ініцыятыўных грамадзян, сельскіх актывістаў, якія рашаюць праблемы сельскага жыцця, уцягненне дзяцей і моладзі ў валанцёрскую дзейнасць, накіраваную на падтрымку сталых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў аддаленых населеных пунктах. Былі створаны сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры, якія садзейнічаюць інфармаванасці і павышэнню прававой культуры насельніцтва. У сельскай бібліятэцы аг.Мураваная Ашмянка ў ходзе рэалізацыі праекта намаганнямі мясцовага насельніцтва быў створаны музейны краязнаўчы пакой, дзе сабраны матэрыялы па гісторыі мясцовасці, этнаграфічныя экспанаты.
У 2015 годзе Ашмянскай раённай бібліятэкай рэалізаваны праект “Нявесцін камень”. Ініцыятыва праекта зыходзіла ад членаў краязнаўчага аб’яднання “Ведай край”, якое працавала на базе Ашмянскай раённай бібліятэкі і была падтрымана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Ашмянскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ходзе рэалізацыі праекта значна ўзрасла краязнаўчайя даследчая праца бібліятэкі, вынікам якой сталі выдавецкія працы па матэрыялах аб прыродных помніках Ашмяншчыны, адным з якіх з’яўляецца валун “Нявесцін камень” і які стаў новым турыстычным аб’ектам у рэспубліцы.
У 2018 годзе дзякуючы рэалізацыі праекта “Дуга Струвэ – спадчына стагоддзяў” значна папоўнілася экспазіцыя музея Дугі Струвэ сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны, пашырылася яго плошча. У музеі з’явіліся геадэзічныя прыборы, набліжаныя да тых, што выкарыстоўваліся экспедыцыяй В.Стувэ пры вымярэнні зямлі, якія паступілі ад шведскага кадастравага агенцтва.
У 2021 годзе быў падрыхтаваны праект “Бібліятэка – тэрыторыя здароўя для ўсіх”, заяўка на які падавалася на конкурс праектаў інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі “Расатам”. У 2022 годзе праект не страціў сваёй актуальнасці і мы ў пошуку фінансавых інвестыцый.






