
Лабачэўская, В. А. Повязь часоў. Беларускі ручнік: альбом / Склад. В. А. Лабачэўская. – Мінск: Беларусь, 2002. – 231 с.
Ручнік — рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольная выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Выраблены паводле законаў мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова застаецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, ягоным родам, продкамі. Сваёй прысутнасцю ў хатнім чырвоным куце ці ў царкве на абразах, на прыдарожным ці надмагільным крыжы ручнік адзначае тую прастору, у якой чалавек праз словы малітвы здольны ўзняцца да спасціжэння складаных сувязяў з Сусветам.






