АБ ПЦПІ

Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

       У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

       Адным з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія створаны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк. 

       Падрабязней пра сістэму ПЦПІ рэспублікі можна даведацца на сайце НЦЗПІ ў раздзеле ПЦПІ – сацыяльны дзяржаўны праект.

      Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі. Мэта ПЦПІ – забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

          Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з’яўляюцца:

  • арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
  • фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
  • выкарыстанне эфектыўных формаў і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права.           Падрабязней аб удзеле ПЦПІ ў прававой асвеце грамадзян можна даведацца на сайце НЦЗПІ ў раздзеле ПЦПІ ў сістэме прававой асветы насельніцтва.