80 фактаў пра Вялікую Перамогу

Корзюк, А. А. 80 фактаў пра Вялікую Перамогу / А. А. Корзюк, Д. В. Кашавар, А. В. Радзікевіч. – Мінск: Адукацыя і выхаванне,2025. -88 с.
Кніга прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На яе старонках адлюстраваны не толькі найважнейшыя ваенныя аперацыі, якія змянілі ход вайны, але і подзвіг звычайных людзей, якія набліжалі Перамогу на франтах і ў тыле ворага. Кожны факт у кнізе – ад гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці да правядзення аперацыі “Баграціён”, у выніку якой была вызвалена тэрыторыя Беларусі, – прымушае задумацца пра чалавечую мужнасць і веліч духу, пра каштоўнасць мірнага жыцця, якое мы павінны берагчы і абараняць.

Адрасавана дзецям сярэдняга і  старэйшага школьнага ўзросту і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.