Беларускі народны касцюм

Маленка, Л. І. Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка.- Мн.: Ураджай,2001.= 160с.
Кніга – вынік амаль трыццацігадовай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара – мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У кнігу ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватных калекцый і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць эвалюцыю беларускага народнага касцюма і змены эстэтычных уяўленняў аб ідэальным абліччы чалавека. Эстэтыка народнага касцюма разглядаецца ад ранняга перыяду яго “перадгісторыю” да XX стагоддзя ўключна. Кніга адрасавана спецыялістам, але можа быць карыснай ддя ўсіх, каго цікавяць нацыянальная гісторыя і культура.