Паклікальныя

Коўтун, В. Пакліканыя: раман-жыціе / Валянціна Коўтун. – Мінск: Маст. Літ., 2007. – 247 с.
Распачаць стварэнне рамана-жыція, прысвечанага не проста незвычайнай жанчыне свету, а святой Апякунцы цэлага народа, падзвігла мяне, думаецца, найперш шматгадовая праца ў Міжнародным жаночым фондзе святой Еўфрасінні Полацкай. Аднак узяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася я толькі пасля неардынарнай падзеі – начнога аб’яўлення мне самой Еўфрасінні. Прыбачыўся якраз той момант, калі найпадобнейшая ігумення з Полацка разам з іншымі паломнікамі праходзіла праз пяскі грознай Іудзейскай пустыні, пэўна, кіруючыся ў горад свае запаветнае мроі — Ерусалім.