
Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. Вып. 1. / Уклад. У. Гілеп і інш; Рэдкал. : А. Грыцкевіч (гал рэд.) і інш. – Мн.: БФК, 2000 – 384 с.
Зборнік складаецца з навуковых даследаванняў жыццёвага і творчага шляху тых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх, ваенных дзеячаў, мецэнатаў, дзеячаў культуры, навукі, якія нарадзіліся і жылі на Беларусі, а таксама вылучаліся сваім талентам і здольнасцю ў іншых краінах, але да гэтага часу малавядомы, або зусім невядомы на радзіме.
Выданне разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, школ, студэнтаў, а таксама аматараў беларускай даўніны.






