Гальшанская Соф’я (1405 – 1461) Соф’я – сярэдняя дачка Андрэя Іванавіча, з роду Гальшанскіх, і Аляксандры Дзмітраўны, прадстаўніцы княжацкага роду Друцкіх, каралева польская, чацвёртая і апошняя жонка караля польскага Уладзіслава ІІ Ягайлы. Шлюбная цырымонія Соф’і і Ягайлы праходзіла ў Навагрудку (1422). Соф’я Гальшанская адыграла не апошнюю ролю ў гісторыі не толькі Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага, але і ў гісторыі Еўропы, паколькі лічыцца заснавальніцай дынастыі Ягелонаў. Яе сыны, Уладзіслаў Варненчык і Казімір Ягелончык, былі польскімі каралямі. Унукі, Ян Альбрэхт і Аляксандр Сігізмунд, падоўжылі іх дынастыю, а ўнук Уладзіслаў быў каралём венграў і чэхаў.
Каралева Соф’я пахавана ў капліцы Святой Тройцы вавельскага кафедральнага касцёла.
Соф’і Гальшанскай польскі пісьменнік Юзэф Крашэўскі прысвяціў гістарычную аповесць “Маці каралёў: часы Ягайлы”. Жыццёвыя факты Соф’і Гальшанскай ляглі ў аснову гістарычнага рамана беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча “Каралева не здраджвала каралю”. Аб яе дзейнасці і ролі ў гісторыі польскай дзяржавы напісаны шматлікія манаграфіі і артыкулы.
На радзіме, у Гальшанах, устаноўлены помнік Соф’і Гальшанскай.
Крыніцы інфармацыі:
- Брага, Г. В. У 2015 годзе спаўняецца 610 гадоў з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай (Друцкай; 1405(?) — 1461), каралевы польскай : [бібліяграфічны спіс] / Г. В. Брага, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. – 2015. — № 6. — С. 2—3.
- Бутэвіч, А. І. Жанчыны з легенды : гістарычныя нарысы / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 92, [2] с.
- Бутэвіч, А. І. На далонях вечнасці : сем цудаў Беларусі / Ягоўдзiк,Уладзiмiр Iванавiч ; Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Ягоўдзік. – Мінск : Кавалер, 2010. – 143с.. – (Сем цудаў Беларусі).
- Гусева, Е. Шестнадцатилетняя королева / Екатерина Гусева; фото // Планета. — 2013. — № 3. — С. 64 — 71.
- Іпатава, В. Соф’я Гальшанская / Вольга Іпатава // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 72-74.
- Корбут, В. Королева чёрного замка Гольшанского / Виктор Корбут ; фото // Советская Белоруссия. – 2006. – 6 окт.. – C.14.
- Лавринович, Т. Ягайло и Софья Гольшанская / Т.Лавринович // Ашмянскi веснiк. – 2005. – 12 лiстап.. – C.10.
- Нікалаеў, Ю. Соф’я Гальшанская і яе эпоха / Ю. Нікалаеў // Ашмянскі веснік. — — 23 верасня. — С. 2—3.
- Николаев, Ю. Софья Гольшанская: наш брэнд или не наш / Юрий Николаев // Ашмянскі веснік. — 2013. — 3 красавіка. — С. 1, 4.
- Рублевская, Л. И. Рыцари и дамы Беларуси: исторические очерки / Людмила Рублевская Кн. 2: : исторические очерки / Людмила Рублевская. – Минск : Мастацкая літаратура, 2016. – 253, [1] с.
- Рублевская, Л. Суд над королевой / Людмила Рублевская; фото // Беларусь сегодня. – 2013. — 16 марта. — С. 10.
- Шчарбачэвіч, Н. “Соф’я Гальшанская” едзе на малую радзіму: Раім наведаць / Ніна Шарбачэвіч // Звязда. – 2014.—13 мая (№86).—С.4.
Гарбуноў Дзмітрый Іванавіч (1924 – 1944) Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за Беларусь, вызваляў Ашмяншчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нарадзіўся 24.10.1924 г. у в. Бішава Апостаўскага раёна, Рэспубліка Татарстан, у сям’і селяніна. Закончыў няпоўную сярэднюю школу, адначасова працаваў у калгасе, пазней пераехаў у Казань, дзе закончыў школу фабрычна-заводскага навучання, працаваў слесарам на ваенным заводзе. У чэрвені 1942 г. быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію і накіраваны на фронт.
У чэрвені 1944 г. узвод старшага сяржанта Дз.Гарбунова ў складзе 136-га стралковага палка 97-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні рэк Сухадроўка, Бярэзіна і Лучоса. Гераічны подзвіг Дз.Гарбуноў здзейсніў і ў Ашмянскім раёне, захапіўшы з групай аўтаматчыкаў мост цераз раку Ашмянку паміж вёскамі Нарбуты і Зарэчча. Фактычна была выканана такая задача, як і пры ўзяцці станцыі Ашмяны – перарэзана шаша Смаргонь – Ашмяны. За гэты і іншыя гераічныя ўчынкі Дз.Гарбуноў атрымаў званне Героя Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга і медалём. Загінуў пад Каўнасам 28 ліпеня 1944 г., пахаваны ў Каўнасе на воінскіх могілках.
7 ліпеня 1975 г. непадалёку ад месца подзвігу групы аўтаматчыкаў каля в.Нарбуты, Жупранскі сельскі Савет, быў пастаўлены помнік. У Ашмянах, пачынаючы з лістапада 1975 г., праводзіліся спаборніцтвы па мотаспорце на прыз імя Дз.Гарбунова. На радзіме, у Бішава ўстаноўлены помнік Гарбунову і названа ў яго гонар вуліца.
Крыніцы інфармацыі:
- Гарбуноў Дзмітрый Іванавіч (1924 – 1944) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2024 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2023. — С. 33-34.
- Дакументы сведчаць: выпіска з узнагароднага ліста героя Савецкага Саюза старшага сяржанта Дз. І. Гарбунова // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 364.
- Минин, Г. Мост-памятник : [об освобождении шосейн. Дороги Сморгонь – Ошмяны – Вильнюс от немецко-фашистских захватчиков группой автоматчиков ст. сержанта Д. И. Горбунова, Героя Советского Союза в 1944 г.] / Генрих Минин // Гродзенская праўда. — 2004. — 23 лістапада. — С. 2.
Ганусевіч Данута Браніславаўна, нарадзілася 11.06.1932 г. на х.Амброжына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Педагог, Заслужаны настаўнік БССР (1974). Закончыла Гальшанскую СШ (1952), Віцебскі педагагічны інстытут (1956). У 1956–1986 гг. працавала выкладчыкам хіміі ў Гальшанскай сярэдняй школе. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Дэлегат УІ з’езда настаўнікаў (1978), з’езда настаўнікаў СССР (1978). З 1979 г. настаўнік-метадыст.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016.– С. 25.
2. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561. (Вызначыліся працай). .
Гардзей Віталій Віктаравіч, нарадзіўся 11 ліпеня 1973 г. у в.Цюпішкі Ашмянскага раёна. Майстар спорту міжнароднага класа па лѐгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба, 1994 г.).
Крыніцы інфармацыі:
https://oshmiany.gov.by/uploads/files/Dejateli-sporta.pdf
Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч, нарадзіўся 18.11.1961 г. у в.Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі і расійскі спартсмен (футбол). Вучыўся і рос на Гомельшчыне. Першая каманда, за якую выступаў, – “Гомсельмаш”, потым у камандах “Дынама” (Мінск), “Лакаматыў” (Масква), “Спартак-Аланія” (Уладзікаўказ), германскіх “Барусія” (Дортмунд і “Баер”) (Юрдынген), “Спартак” (Масква). Чэмпіён ХХІУ Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіён Расіі (1996, 1997), уладальнік Кубка Расіі (1998). Выступаў за зборныя СССР (правёў 21 гульню), Расіі (17 гульняў). Пасля завяршэння гульнявой кар’еры – футбольны трэнер.
Крыніцы інфармацыі:
1. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 37.
2. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 582. (Спартыўны гонар Ашмяншчыны).
Гаўрылік Язэп Емяльянавіч (1893 – 1937), нарадзіўся 06.04.1893 г. Дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, выпускнік Барунскай настаўніцкай семінарыі. У 1921 – 1922 гг. настаўнічаў на Ашмяншчыне.
Крыніцы інфармацыі:
- Гаўрылік Язэп Емяльянавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2023 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2022. 02– С. 23.
- Гаўрылік Язэп Емяльянавіч // Краязнаўчы каляндар на 2018 год/ склад.Л.М.Каранкевіч, А.А.Рыжко.–Гродна, 2017.–С. 18.
Гіруць Аляксандр Іванавіч, нарадзіўся 26.04.1969 г. у г.Ашмяны. Майстар спорту па матацыклетным спорце (1987). Закончыў СШ №2 г.Ашмяны(1986), Беларускую акадэмію фізічнай культуры (1991). Чэмпіён Польшчы (1996–1997), Расіі (1998), Беларусі на працягу 10 гадоў.
Крыніцы інфармацыі:
- Гіруць Аляксандр Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018.–С. 17.
- Гіруць Аляксандр Іванавіч: Спартыўны гонар Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.582.
Гіруць Мечыслаў Іванавіч (1936). Беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэпублікі Беларусь 13-га склікання, лідар фракцыі дэпутатаў-аграрыяў. Намеснік старшыні Аграрнай партыі (з 1995). Нарадзіўся 11 мая 1936 г. у в.Скілондзішкі Ашмянскага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Мінскую ВПШ. Служыў у Савецкай Армii. Працаваў прапагандыстам Ашмянскага райкама партыі, 1-м сакратаром райкама камсамола (1958–1963), старшынёй калгаса “Свабода” (1963–1969), 2-м сакратаром Лідскага райкама КПБ (1969–1978), старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама, 1-м сакратаром Ваўкавыскага райкама i гаркама КПБ (1971–1983), 1-м намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі.
Крыніцы інфармацыі:
- Гіруць Мечыслаў Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 11.
- https://be.wikipedia.org/wiki/Мечыслаў_Іванавіч_Гіруць
- Гіруць Мечыслаў Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 551.
Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна (1953–2021), нарадзілася 08.10.1953 г. у в.Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна. Беларуская паэтка, журналістка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Закончыла Міхайлоўшчынскую СШ (1970), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі (1975). У 1973 г. сустрэла свайго будучага мужа Рыгора Русакевіча. Працу ў валожынскай раённай газеце “Працоўная слава” пачала ўжо пад прозвішчам Русакевіч. У 1997 г. прыняла прапанову ўзначаліць аддзел інфармацыі і работы з насельніцтвам Валожынскага райвыканкама. З 2004 г. і да апошніх дзён працавала ў Валожынскім раённым цэнтры культуры кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.
Першыя вершы, а іх Валянціна пачала пісаць з васьмігадовага ўзросту, былі надрукаваны ў 1969 г. у Ашмянскай раённай газеце «Красное знамя». Пасля быў абласны злёт маладых паэтаў Гродзеншчыны, выступленне на 130-годдзі з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, дзе ўпершыню пазнаёмілася з паэтам Алегам Лойкам. Калі вучылася на другім курсе, адзін з вершаў В.Гіруць з’явіўся ў калектыўным зборніку “Універсітэт паэтычны”, дзе былі прадстаўлены творы ўсіх паэтаў, пачынаючы з Паўлюка Труса, хто вучыўся ва ўніверсітэце.
Першая кніга “Я адкрываю вам душу” выйшла напрыканцы 1996 г. ў серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”. Да гэтага былі публікацыі ў часопісе “Полымя”, газетах “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Мінская праўда”. Працуючы ў рэдакцыі валожынскай раённай газеты, Валянціна Францаўна вяла “Літаратурную старонку”, займалася з юнымі паэтамі ў літаратурным аб’яднанні “Рунь”, якому ў 1997 г. было прысвоена званне народнага. Пазней выйшлі зборнікі вершаў “Пад зоркаю лёсу” (1999), “Мовай сэрца” (2008); кнігі для дзяцей “Каляровыя вятры” (2011), “А ці ведаеце вы?” (2013). “На нітцы часу” (2018).
Тэматыка вершаў В.Гіруць-Русакевіч розная, але галоўная – любоў да сваёй Малой радзімы, сяброў, блізкіх, якую яна пранесла праз усё сваё жыццё і якую аддавала шматлікай чытацкай аўдыторыі пры сустрэчах у бібліятэках, школах, іншых установах.
Крыніцы інфармацыі:
- Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 32-33.
- Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.569. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).
- Рыбік, Л. Для мяне вы ўсе – сваякі: аб сустрэчы з беларускай паэткай В.Гіруць-Русакевіч у Ашмянскай раённай бібліятэцы/ Людміла Рыбік// Ашмянскі веснік. – 2018 – 10 лістапада (№ 87). – С.5.
- Сцяжыны майго жыцця: з успаминаў Валянціны Гіруць-Русакевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 569–571. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).
Гольдберг Бен Цыён (1895 – 1972). Яўрэйскі журналіст, псіхолаг. Нарадзіўся ў 1895 г. ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага раёна. Доктар псіхалогіі (1921). Пісаў на ідыш і англійскай мове. Вучыўся ў ешыботах Ліды і Валожына. Браў прыватныя ўрокі. У 1907 г. выехаў з бацькамі ў ЗША. У 1920 г. закончыў аддзяленне псіхалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. З 1922 г. супрацоўнік, у 1924 – 1940 гг. рэдактар газеты “Дэр тог”. Адзін са стваральнікаў таварыства “Аб’яднанне культур з мовай ідыш” (1937). Яго прасавецкія рэпартажы аб наведванні СССР (1934) выклікалі палеміку ў яўрэйскай прэсе ЗША. У час вайны – сябра Амерыканскага камітэта яўрэйскіх пісьменнікаў, мастакоў і вучоных і яўрэйскага савета па дапамозе СССР у вайне. Узначальваў Нацыянальны яўрэйскі камітэт амерыкана-савецкай дружбы. Пасля вайны жыў у Ізраілі. Выдаў кнігі “Яўрэйская праблема ў СССР” (1961), “Падарожжа па СССР” (1966).
Крыніцы інфармацыі:
- Гольдберг Бен Цыён // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 11.
- Гольдберг Бен Цыён // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 139.
Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч (1955–2018). Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзіўся 13.01.1955 г. у в.Каменка Ашмянскага раёна. Закончыў Каменскую васьмігадовую школу (1970), Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1973), гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе “Шлях Леніна” Іўеўскага раёна дыспетчарам (1973), служыў у пагранічных войсках (1973–1975). Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (1975–1984), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце (1984–1986) у СШ №2 г.Ашмяны. У 1986–1987 гг. інспектар раённага аддзела адукацыі. З 1987г. па 2018 г. дырэктар СШ №1 г. Ашмяны.
Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларусі” прысвоена ў 2002 г. У 2011 г. узнагароджаны ордэнам Ф.Скарыны, у 2014 г. Граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2016 г. удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў. Памёр 22.09.2018 г.
Крыніцы інфармацыі:
- Волынец, Н. “Душа обязана трудиться” : интервью с директором СШ №1 города Ошмяны / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. — 2015. — 29 красавіка. — С. 4.
- Гружевский, М. «Я горд быть директором первой школы» / Михаил Гружевский // Ашмянскі веснік. — 2009. — 19 верасня. — С. 1, 4.
- Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 20–21.
- Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561.
- Кохановская, Л. «Это высокая награда всего коллектива»: орден Франциска Скорины из рук Президента получил директор средней школы №1 г. Ошмяны Михаил Гружевский / Лариса Кохановская // Ашмянскі веснік. — 2011. — 13 ліпеня. — С. 3.
- Николаев, Ю. Ошмянское притяжение : о Михаиле Марьяновиче Гружевском — директоре СШ № 1 / Юрий Николаев // Ашмянскі веснік. — 2007. — 6 студзеня. — С. 4.
- Санюк, А. В звании лидера : интервью с директором СШ №1 М. М. Гружевским / Алина Санюк // Ашмянскі веснік. – 2008. –31 снежня. – С. 4.
- Санюк, А. Педагагічная паэма Міхаіла Гружэўскага / Аліна Санюк; фота Святланы Муцянскай // Ашмянскі веснік. — 2008. — 14 студзеня. — С. 3.
- Филипович, Т. Из воспоминаний директора СШ № 1 Михаила Марьяновича Гружевского / Тамара Филипович // // Время и люди. – 2-е изд., перераб. – Минск: Конфидо, 2014. – С. 55—59.
Грыхуцік Міхаіл Іосіфавіч (1919–2004) Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзіўся 20.10.1919 г. у в.Май Мінскай вобласці. Закончыў Навагрудскі сельгас-тэхнікум. На працягу многіх гадоў працаваў на чыгуначным транспарце, з 1961 г. па 1979 г. у былым саўгасе “Перамога”: рабочы, загадчык гаспадаркі, брыгадзір, аграном-насеннявод. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973), “Знак Пашаны” (1971), медалямі. Памёр 6.05.2004 г.
Крыніцы інфармацыі:
- Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Грыхуцік Міхаіл Іосіфавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 551.
- Грыхуцік Міхаіл Іосіфавіч (1919 – 2004) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 27.







