Лабаты Макар Аляксандравіч (1906 – 1982). Першы рэдактар раённай газеты «Знамя свободы» (кастрычнік 1939 – красавік 1940). Нарадзіўся ў 1906 г. у в.Лускава Лагойскага раёна Мінскай вобласці. З 1941 г. па 1945г. удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Памёр у 1982 г. у Мінску.
Крыніцы інфармацыі:
- Лабаты Макар Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 9.
- Лабаты Макар Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 248.
- Нікалаеў, Ю.І. Летапісцы даваеннай Ашмяншчыны: [Лабаты Макар Аляксандравіч] // Нікалаеў, Ю.І. На хвалі часу, у плыні жыцця.- Ліда: Лідская друкарня, 2009. – С. 7 – 8.
Лабуніна Валянціна Сцяпанаўна (1941), нарадзілася 09.07.1941 г. у в.Ляшчынаўка Глушкоўскага р-на Курскай вобласці. Краязнавец, фотааматар, бібліятэкар, грамадскі дзеяч. У 1955 г. закончыла Будкінскую сямігадовую школу, у 1958 г. – Кірэеўскую сярэднюю школу Тульскай вобл.
У 1963 г. разам з сям’ёй пераехала ў Беларусь у в.Гальшаны, што на Ашмяншчыне. Працавала бібліятэкарам Каменналогскай сельскай бібліятэкі, потым у бібліятэцы Гальшанскай спецшколы, у сельскай бібліятэцы в.Гальшаны. У 1972 г. завочна закончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, бібліятэчны факультэт.
Калі ў Гальшанах у 1969 г. адкрылася дзіцячая бібліятэка, Валянціна Сцяпанаўна стала яе першым бібліятэкарам і на працягу 34 гадоў (да 2003 года) была нязменным кіраўніком. Калектыў бібліятэкі на чале з Валянцінай Сцяпанаўнай быў заўсёды ў ліку перадавых сярод культасветных устаноў раёна. У 1975 г. бібліятэцы прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы”.
Валянціна Сцяпанаўна мае 1-ы спартыўны разрад па шахматах. Пад яе кіраўніцтвам пры бібліятэцы звыш 20-ці гадоў працаваў клуб “Гамбіт”, удзельнікі якога неаднаразова выступалі на рэспубліканскіх, абласных, раённых спаборніцтвах, займалі прызавыя месцы. Дзейнічалі гурткі “Юны карэспандэнт”, “Юны фатограф”, “Сябры бібліятэкі”.
За творчыя дасягненні і адданую працу ў справе выхавання падрастаючага пакалення В.С.Лабуніна ў 2000 г. узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры”. Неаднаразова ёй уручаліся Ганаровыя граматы Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры, Ашмянскага РВК, аддзела культуры. Узнагароджана дыпломам і медалямі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за ўдзел у чэмпіянатах і спартакіядах рэспублікі, вобласці, раёна, за прапаганду шахмат сярод дзяцей. 35 гадоў выбіралася дэпутатам Гальшанскага сельскага Савета.
Пасля выхаду на пенсію (2008) актыўна занялася краязнаўчай дзейнасцю, вынікам якой з’явіліся шматлікія артыкулы, якія перыядычна друкуюцца ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”. Падчас ІХ Гальшанскіх чытанняў (2020) Валянціна Сцяпанаўна атрымала Падзяку Дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за ўклад у вывучэнне гістарычнай спадчыны Ашмяншчыны.
Захапленне фатаграфіяй перарасло ў сапраўднае майстэр-ства. Выставы фотакарцін В.С.Лабунінай неаднойчы дэманст-раваліся ў розных установах: у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у школах, бібліятэках, музеях Ашмянскага раёна, г.Смаргоні, г.Гродна і інш.
Крыніцы інфармацыі:
1. Лабуніна Валянціна Сцяпанаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 27-2.
2. Дроздова, В. «Женских фантазий полёт» / В.Дроздова // Ашмянскi веснiк. — 2006. — 18 сак.. — C.
3. Санюк, А. «И побеждает тот, кто людям отдает себя сполна» / Алина Санюк ; фото авт. // Ашмянскi веснiк. — 2009. — 2 снеж. — C.9.
4. Белицкая, А. Есть только миг / Алина Белицкая // Ашмянскі веснік. — 2018. — 22 жніўня. — №64. — С. 5.
5. Лабунина Валентина Степановна // Кто есть кто в Республики Беларусь.
6. Женщины Беларуси. Т. 1. — Минск: Энциклопедикс, 2011. — С.85.
Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч (1939–2018). Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны. Нарадзіўся 8.03.1939 г. у в.Дорагава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Райчаўскую сярэднюю школу (1956), у 1961 г. Мінскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працаваў у Маладзечанскім раёне (1961 – 1966). У Ашмянах з 1966 г. – галоў-ны інжынер торфабрыкетнага завода. У 1968 – 1996 гг. намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі (адначасова з’яўляўся начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва). Узнагароджаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”. (2011). Цяпер на заслужаным адпачынку.
Крыніцы інфармацыі:
- Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2014. – С. 15.
- Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2018. – С. 14.
- Лазарчик Владимир Иосифович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч (1932–2007), нарадзіўся 18.06.1932 г. у г.Паставы Віцебскай вобласці. Заслужаны ўрач БССР (1978). Закончыў Пастаўскую СШ (1951), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957). Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу Ашмянскага р-на, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 г. Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 60-90-я гг. ХХ ст. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу” і імя М.І.Пірагова. Памёр у 2007 г., пахаваны на гальшанскіх могілках.
Крыніцы інфармацыі:
Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 566. (Вызначыліся працай).
Лопух Юрый Георгіевіч (1964) Майстар спорту СССР (1984), майстар спорту міжнароднага класа (1987). Нарадзіўся 20.10.1964 г. у в.Горная Рута Карэліцкага раёна. Закончыў сярэднюю школу №3 г.Ашмяны (1981). У 1983 – 1991 гг. праходзіў вайсковую службу ў спартыўных клубах арміі ў Мінску і Групе савецкіх войскаў у Германіі. Пасля вяртання ў Ашмяны працаваў трэнерам па мотаспорце ў ПТВ №192. З 1994 г. працуе ў звкрытым акцыянерным таварыстве “Аграсакрат-Інтэрнэйшанал”, заснавальнік таварыства.
Крыніцы інфармацыі:
- Лопух Юрый Георгіевіч (1964) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 28.
- Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Лопух Васілій Георгіевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 583.
Лосева (Балкоўская) Рэгіна Станіславаўна (1961). Майстар спорту па лыжных гонках (1980), Майстар спорту па лыжных гонках (1980), майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1982), кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы (крос), па біятлоне. Нарадзілася 13.01.1961 г. у в.Лэйлубка Ашмянскага раёна. Закончыла сярэднюю школу №2 г.Ашмяны (1976), Гродзенскі тэхнікум фізічнай культурыйстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1982), кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы (крос), па біятлоне. Нарадзілася 13.01.1961 г. у в.Лэйлубка Ашмянскага раёна. Закончыла сярэднюю школу №2 г.Ашмяны (1976), Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры (1979), Беларускі інстытут фізічнай культуры (1988). Жыве ў г.Гродна.
Крыніцы інфармацыі:
- Лосева (Балкоўская) Рэгіна Станіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 18.
- Лосева (Балкоўская) Рэгіна Станіславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 584.
Лузіна Валянціна Міхайлаўна, нарадзілася 31.03.1952 г. у г.Дзятлава Гродзенскай вобл. Педагог, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2013). Закончыла Гродзенскі Дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Ашмянскага раённага камітэта КПБ, сакратаром Іўеўскага райкама партыі, намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД. Узнагароджана юбілейнымі медалямі “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы інфармацыі:
- Лузина Валентина Михайловна: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступу: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.
- Лузіна Валянціна Міхайлаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2022 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2021.– С. 15–16.
Луня Міхаіл Іосіфавіч, нарадзіўся 2.02.1928 г. у вёсцы Пескаўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл., педагог, заслужаны настаўнік Беларусі (1967). З 1953 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак выкладаў матэматыку ў СШ №1 г.Ашмяны. Памёр 8.08.2010 г.
Крыніцы інфармацыі:
Луня Міхаіл Іосіфавіч Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562 .
Лыскойць Станіслава Пратасаўна (1922–1999), нарадзілася 10.09.1922 г. у в.Варні Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Працавала свінаркай і цялятніцай у калгасе “Кастрычнік” на працягу 30-ці гадоў. Узнагароджана ордэнамі “Знак Пашаны” (1971), медалямі “За працоўную доблесць” (1966). “За доблесную працу” (1970), “Ветэран працы” (1980).
Крыніцы інфармацыі:
1. Лыскойць Станіслава Пратасаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 31.
2. Лыскойць Станіслава Пратасаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 554. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).








