6 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” правяла для дзяцей з лагера “Восеньскі церамок” “СШ № 1 імя М. М. Гружэўскага” займальную гульню-вандроўку “Падарожжа ў краіну Правазнайку”. Падчас гульні юныя ўдзельнікі адправіліся ў незвычайнае падарожжа па краіне прававых ведаў. Дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі цікавыя заданні, адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі і правяралі свае веды пра правы і абавязкі дзяцей.Удзельнікі праявілі актыўнасць, кемлівасць і дапытлівасць, а таксама даведаліся шмат новага і карыснага. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна. Бо ведаць свае правы, памятаць пра свае абавязкі і паважаць правы іншых людзей павінен кожны.







