Юныя чытачы з Навасёлкаўскага школьнага лагера “Краіна дзяцінства” наведалі філіял “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі”. Для дзяцей бібліятэкар правяла агляд новай літаратуры “Калейдаскоп навінак”. Знаёмячыся з новымі выданнямі, дзеці з захапленнем разглядалі кнігі, гарта́лі іх яркія старонкі, задавалі пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы. Кожная кніга выклікала цікавасць і жаданне хутчэй даведацца, якія захапляльныя гісторыі хаваюцца на яе старонках. Па выніках сустрэчы дзеці выбралі кнігі, якія ім спадабаліся, і ўзялі іх дадому, каб працягнуць знаёмства з цудоўным светам чытання.







