Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

        3 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася экскурсія-лекцыя “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”.
        Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы і педагогі Падарожскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна. Падчас сустрэчы госці паглыбілі свае веды пра навуковае і культурнае значэнне Дугі Струвэ, даведаліся пра гісторыю стварэння геадэзічнага пункта Тупішкі, а таксама ўзгадалі пра гераічную працу геадэзістаў пачатку XIX стагоддзя.