Несумныя канікулы ў бібліятэцы

        3 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей інтэрактыўную пляцоўку “Несумныя канікулы” і запрасілі ў госці навучэнцаў лагера “Восеньскі калейдаскоп” Кальчунскай сярэдняй школы.
        Юных гасцей чакала цікавая і насычаная праграма, падчас якой кожны змог знайсці занятак па душы, праявіць кемлівасць, фантазію і творчыя здольнасці.
        Сустрэча прайшла ў атмасферы радасці, добразычлівасці і цудоўнага настрою. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных мерапрыемствах, атрымалі новыя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.
        Такія сустрэчы дапамагаюць зрабіць восеньскія канікулы цікавымі, змястоўнымі і запамінальнымі, а бібліятэку — месцам для творчасці, зносін і новых адкрыццяў.