Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

        31 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для вучняў пачатковых класаў Гальшанскай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”.

        Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся:
        -пра сусветнае значэнне Дугі Струвэ як аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА;
        -пра месцазнаходжанне геадэзічнага пункта Тупішкі;
        -пра гісторыю яго стварэння.

        Юныя даследчыкі адкрылі для сябе, што звыклыя мясціны роднага краюмогуць быць часткай сусветнай спадчыны!