Ашмянская раённая бібліятэка на XIII Міжнародным кангрэсе

        Дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Наталля Віктараўна Садоўская прымае ўдзел у XIII Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”, які праходзіць 29–30 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У межах работы секцыі 5 “Праектныя ініцыятывы і сацыякультурныя практыкі ўстаноў культуры і адукацыі” Наталля Віктараўна выступіла з дакладам на тэму “Сям’я: чытаем, гуляем, ствараем: праектная мадэль узаемадзеяння бібліятэкі і сям’і”.