Ашмяны — горад, які ўмее здзіўляць

       30 кастрычніка супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі  СШ №1, дзе правялі для вучняў краязнаўчае падарожжа “Ашмяны — горад, які ўмее здзіўляць”. Падчас сустрэчы школьнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках гісторыі роднага горада. Яны даведаліся шмат цікавага пра мінулае Ашмяншчыны, яе багатую гістарычную спадчыну, знакамітых землякоў, архітэктурныя помнікі і адметныя мясціны.