Разам за бяспеку: урок бяспекі для дзяцей

        30 кастрычніка ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” у філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” для малодшых школьнікаў прайшоў урок бяспекі “Мы разам за бяспеку”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый і правілы пажарнай бяспекі. Бібліятэкар таксама расказала юным чытачам пра розныя небяспечныя сітуацыі, з якімі яны могуць сутыкнуцца не толькі дома, але і на вуліцы, на дарозе, а таксама пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі. Для юных чытачоў была арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Лабірынты бяспекі”, на якой прадстаўлена літаратура, што дапаможа дзецям засвоіць важныя правілы бяспечных паводзін.
        Мерапрыемства стала добрай нагодай яшчэ раз нагадаць дзецям, што веданне правілаў бяспекі дапамагае захаваць жыццё і здароўе. Бо бяспека кожнага пачынаецца з асабістай адказнасці!