16 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы ікон Ядвігі Сенькай “Зіхатлівае святло іконы”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творчасцю мастачкі, убачыць яе работы і даведацца больш пра жыццёвы і творчы шлях майстрыхі, крыніцы яе натхнення і асаблівасці стварэння ікон. Кожная работа — гэта не толькі мастацкі твор, але і адлюстраванне духоўнага свету аўтаркі, яе глыбокай павагі да традыцый і імкнення праз мастацтва перадаць прыгажосць, гармонію і святло веры. Выстава “Зіхатлівае святло іконы” — гэта магчымасць дакрануцца да духоўнай спадчыны, адчуць асаблівую атмасферу сузірання і цішыні, адкрыць для сябе свет іканапісу і ацаніць талент мастачкі.








