Кніжная планета бацькоўскай любові

        15 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” ў рамках Тыдня бацькоўскай любові для юных чытачоў ва ўзросце 10–12 гадоў прайшла бібліятэчная гадзіна “Кніжная планета бацькоўскай любові”.
        Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках кніг пра сям’ю, бацькоў і сямейныя каштоўнасці. Яны пазнаёміліся з цікавымі творамі, прачыталі ўрыўкі з кніг, а таксама з задавальненнем выконвалі гульнявыя і творчыя заданні. Сустрэча стала цудоўнай нагодай пагаварыць пра самае дарагое — бацькоўскую любоў, клопат, павагу і ўдзячнасць. Бо сям’я — гэта наша апора, крыніца цяпла і месца, дзе нас заўсёды любяць і чакаюць! Беражыце сваіх блізкіх, дарыце ім любоў і не забывайцеся гаварыць самыя важныя словы!