17 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” адбыўся агляд новай літаратуры “Знаёмцеся, мы — новыя кнігі!”. Падчас мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, даведаліся пра новыя творы і змаглі выбраць выданні на свой густ. Яркія вокладкі, цікавыя назвы і разнастайнасць тэм прыцягнулі ўвагу дзяцей і выклікалі жаданне хутчэй акунуцца ў свет кніжных прыгод. Кожны ўдзельнік знайшоў кнігу ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі. Для кагосьці гэта стала магчымасцю адкрыць новыя літаратурныя імёны, для іншых — нагодай працягнуць знаёмства з любімымі жанрамі і героямі. Няхай кожная новая кніга стане для юных чытачоў пачаткам цікавага падарожжа ў свет ведаў, фантазіі і прыгод, а чытанне прыносіць радасць, натхненне і новыя ўражанні!







