13 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” адбыўся агляд новай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з новымі кнігамі, якія нядаўна папоўнілі бібліятэчны фонд. Кожны змог знайсці выданне на свой густ! Новыя захапляльныя гісторыі, яркія ілюстрацыі і творы любімых аўтараў ужо чакаюць вас на бібліятэчных паліцах.
Запрашаем у бібліятэку! Прыходзьце за новымі ўражаннямі, цікавымі адкрыццямі і кнігамі для душы!







