“Дабрыня мацярынскага сэрца”

        11 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” прайшла гадзіна паэзіі “Дабрыня мацярынскага сэрца”, прысвечаная самаму дарагому чалавеку ў жыцці кожнага з нас — маці.
        Падчас мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў, якія ва ўсе часы з вялікай павагай, любоўю і трапятаннем услаўлялі вобраз маці, яе пяшчоту, самаадданасць і бязмежную любоў да дзяцей. Асабліва цёплай і кранальнай стала інтэрактыўная хвілінка “Слова да матулі”, падчас якой удзельнікі змаглі выказаць самыя шчырыя пачуцці і добрыя пажаданні сваім матулям. Сваімі рукамі яны падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі-падарункі, уклаўшы ў іх часцінку душы і любоў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “У свеце няма прыгажэй слова “Маці””, на якой былі прадстаўлены творы, што ўслаўляюць мацярынскую любоў, душэўную цеплыню і пяшчоту.