«Зажечь сердце — великое призвание»

        9 кастрычніка ў рамках святкавання Дня работнікаў культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Зажечь сердце — великое призвание».
        За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё культуры работнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.

        Ганаровай граматай сектара культуры ўзнагароджаны:
        Чайкоўская Е. І.;
        Іванова Т. В.
        Падзячным лістом сектара культуры адзначаны:
        Бартановіч Т. М.;
        Бублевіч Д. Р.;
        Песецкая М. І.;
        Ціхановіч Т. І.
        Працоўныя юбіляры:
        Станкевіч К. С.;
        Гардзей Г. Ф.
        Ганаровай граматай Савета дэпутатаў узнагароджана:
        Шкелда Е. А.
        Падзячным лістом старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта адзначана:
        Гарлуковіч Е. Г.
        Гэтыя ўзнагароды — прызнанне прафесіяналізму, адданасці сваёй справе, адказнасці і любові да культуры. За кожным дасягненнем стаіць штодзённая праца людзей, якія захоўваюць і прымнажаюць культурныя каштоўнасці, далучаюць да кнігі і чытання, садзейнічаюць духоўнаму развіццю грамадства.Калектыў Ашмянскай раённай бібліятэкі шчыра віншуе калег з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення, новых прафесійных дасягненняў і поспехаў у высакароднай справе служэння культуры!