Мудрасць восені — шчаслівае імгненне

        1 кастрычніка ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” адбылася цёплая і душэўная сустрэча чытачоў “Мудрасць восені — шчаслівае імгненне”. Удзельніцы сустрэчы — жанчыны, умудроныя жыццёвым вопытам і багатым багажом ведаў, — з задавальненнем далучыліся да святочнай праграмы. Іх чакалі вясёлыя гульні і конкурсы: “Я сябе ведаю”, “Адгадай песню”, “Успомні фільм”, а таксама займальныя “Смачныя загадкі”. З асаблівым задавальненнем удзельніцы ўспаміналі любімыя прымаўкі і прыказкі, дзяліліся ведамі і добрым настроем, а затым дружна выканалі вясёлыя і задорныя жартоўныя прыпеўкі.
        Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Мудрасць жыцця — маладосць душы”, на якой былі прадстаўлены кнігі, што нагадваюць пра каштоўнасць жыцця, душэўную маладосць, аптымізм і радасць зносін.