Золата і мудрасць восені

        1 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” у цёплай і ўтульнай атмасферы прайшлі бібліяпасідзелкі “Золата і мудрасць восені”, прысвечаныя Дню пажылых людзей.
        За кубачкам духмянай гарбаты ўдзельнікі мерапрыемства дзяліліся ўспамінамі пра дзяцінства, школьныя і студэнцкія гады. Цёплыя размовы, цікавыя гісторыі з мінулага і добры настрой дапамаглі стварыць асаблівую атмасферу сустрэчы.
        Конкурсы, віктарыны, жарты і песні зрабілі мерапрыемства душэўным, вясёлым і нязмушаным. Удзельнікі з задавальненнем успаміналі мінулыя гады, жартавалі, спявалі і проста прыемна бавілі час у добрай кампаніі.