24 верасня ў рамках Дня адзінай бяспекі для супрацоўнікаў Ашмянскай раённай бібліятэкі была праведзена інфармацыйная лекцыя па пажарнай бяспецы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўспомнілі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, абмеркавалі прычыны ўзнікнення пажараў і даведаліся, як правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Асаблівая ўвага была нададзена алгарытму дзеянняў пры ўзнікненні пажару:
-як правільна паведаміць пра ўзгаранне ў службу выратавання;
-што рабіць пры выяўленні пажару;
-як бяспечна пакінуць памяшканне;
-чаму падчас пажару нельга карыстацца ліфтам;
-як дапамагчы іншым, не падвяргаючы небяспецы ўласнае жыццё;
-чаму важна захоўваць спакой і дзейнічаць хутка і арганізавана.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць замацаваць веды і яшчэ раз нагадваюць, што захаванне элементарных правілаў бяспекі дазваляе прадухіліць бяду і захаваць жыццё.







