24 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” у рамках абласной акцыі “Кіберзлачынствы — сувязь праз пакаленні” была арганізавана выкладка бібліятэчных дакументаў “Азбука кібербяспекі”. Мэта тэматычнай выкладкі — нагадаць чытачам усіх узростаў пра важнасць захавання бяспекі ў сучасным лічбавым свеце.






