У рамках абласной акцыі “Кіберзлачынствы — сувязь праз пакаленні”, якая праходзіць з 21 па 25 верасня 2026 года, у філіялах ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на абарону пажылых грамадзян ад інтэрнэт-махляроў. У філіялах аформлены выстава “Кіберзлачыннасць: пагрозы і тэндэнцыі” і тэматычныя паліцы “Інфармацыйная бяспека”. На інфармацыйных стэндах размешчаны наглядныя памяткі і ўлёткі, а таксама арганізаваны паказ прафілактычных відэаролікаў.









