Інфармацыйная бяспека: веды, якія абараняюць

        23 верасня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Мурованая Ашмянка” у рамках Адзінага дня бяспекі была аформлена кніжная выстава “Інфармацыйная бяспека”. На выставе былі прадстаўлены кнігі і інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамогуць чытачам больш падрабязна даведацца пра правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце, абарону персанальных даных, распазнаванне падазронай інфармацыі і махлярскіх схем, а таксама пра адказнае выкарыстанне лічбавых рэсурсаў.