19 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскую сярэднюю школу, дзе правяла для вучняў літаратурную гадзіну “Мастацкім словам аб Ашмянах”. Разам з дзецьмі ўспомнілі найпрыгажэйшыя мясціны нашага краю, знакамітых людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі Ашмяншчыны. Пагаварылі пра легенду Гальшанскага замка і твор Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны гэтай таямнічай і знакамітай мясціне. Праверылі свае веды падчас віктарыны “Родны край”, а таксама пазнаёміліся з творчасцю мясцовых аўтараў. Вучні чыталі вершы Сяргея Эдварда, Пятра Шаколы і Валянціны Гіруць-Русакевіч. Дзеці з цікавасцю слухалі аповед пра гісторыю роднага краю і яго таленавітых людзей. Для некаторых удзельнікаў многія факты сталі сапраўдным адкрыццём.







