Бібліятэкар: прафесія будучыні — ад фонду да лічбавых тэхналогій

        19 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася пазнавальная экскурсія для вучняў 9  класа гімназіі № 1. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара і даведаліся, што сучасная бібліятэка — гэта не толькі кнігі і стэлажы, але і прастора для зносін, творчасці, пошуку інфармацыі і асваення лічбавых тэхналогій. Удзельнікам экскурсіі расказалі пра тое, як фарміруецца і захоўваецца бібліятэчны фонд, як правільна знаходзіць неабходную літаратуру і карыстацца каталогамі. Вучні даведаліся, чым займаецца бібліятэкар, якія веды і навыкі неабходны яму сёння, а таксама як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць зрабіць працу бібліятэкі больш зручнай і цікавай для чытачоў. Асаблівая ўвага была нададзена лічбавым магчымасцям бібліятэкі. Школьнікі ўбачылі, як традыцыйная работа з кнігай спалучаецца з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, і пераканаліся, што прафесія бібліятэкара працягвае развівацца і змяняцца разам з сучасным светам. Не абышлося і без інтэлектуальных забаў. Школьнікі з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне, праверылі свае веды, праявілі кемлівасць і даведаліся шмат новага.