18 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала дзіцячы сад Дакурнішскай сярэдняй школы, дзе правяла для дзяцей біблія-хвілінку “Як Бібліёша восень сустракаў”. Разам з Бібліёшам дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па восеньскім лесе. Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі пра восень, уважліва слухалі казку і гулялі ў вясёлую гульню “Гародніна і садавіна”. У завяршэнне сустрэчы дзеці з вялікім задавальненнем размалёўвалі карцінкі на восеньскую тэматыку, праяўляючы сваю фантазію і творчыя здольнасці. Сустрэча атрымалася пазнавальнай, вясёлай і вельмі цёплай! Дзеці не толькі цікава правялі час, але і яшчэ раз пераканаліся, што кніга можа стаць добрым сябрам і правесці ў незвычайнае падарожжа ў свет казак і ведаў.







