18 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Падарожжа па бібліяграфічных астравах”.
У пачатку сустрэчы дзеці даведаліся, што такое бібліяграфія, што ўяўляе сабой даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі, што ў яго ўваходзіць і для чаго ён выкарыстоўваецца. Удзельнікі пазнаёміліся з паняццямі “каталог” і “картатэка”, даведаліся, чым адрозніваюцца алфавітны, сістэматычны і электронны каталогі і ў якіх выпадках кожны з іх дапамагае знайсці неабходную інфармацыю.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з асноўнымі прыёмамі пошуку неабходнай інфармацыі і расказала пра важнасць умення правільна працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі. Сустрэча дапамагла ўдзельнікам пашырыць свае веды і набыць практычныя навыкі, неабходныя для эфектыўнага пошуку і выкарыстання інфармацыі.







