Слаўныя старонкі нашай гісторыі

        17 верасня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Боруны” аформлена кніжная выстава “Слаўныя старонкі нашай гісторыі”.
        Увазе чытачоў прапануюцца кнігі, прысвечаныя гісторыі беларускай дзяржаўнасці, культурнай і духоўнай спадчыне Беларусі, дасягненням нашай краіны ў галіне навукі і прамысловасці, а таксама сямейным традыцыям і народным святам. Выстава дазваляе яшчэ раз звярнуцца да важных старонак мінулага, больш даведацца пра багатую гісторыю і культурную спадчыну нашай краіны, яе дасягненні і традыцыі. Асаблівая ўвага надаецца пераемнасці пакаленняў, захаванню сямейных і народных традыцый, якія з’яўляюцца важнай часткай культурнай спадчыны Беларусі. Выстава запрашае ўспомніць значныя падзеі мінулага, адкрыць для сябе новыя факты пра родную краіну і захаваць сувязь пакаленняў. Ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны — значыць захоўваць яе памяць для будучых пакаленняў.