17 верасня да Дня народнага адзінства ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Крэйванцы” была аформлена тэматычная паліца “Сіла Беларусі — у адзінстве народа”. Кніжная выстава знаёміць наведвальнікаў з літаратурай, прысвечанай гісторыі і культурнай спадчыне Беларусі, традыцыям беларускага народа, а таксама важным падзеям, якія адлюстроўваюць шлях нашай краіны. На паліцы прадстаўлены кнігі і інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамагаюць больш даведацца пра гісторыю Беларусі, яе дзяржаўныя сімвалы, нацыянальныя каштоўнасці і людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё краіны.






