Літаратурная цыркуляцыя ў Ашмянскай раённай бібліятэцы

        15 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 10 класа СШ № 1 прайшоў літаратурны квэст “Літаратурная цыркуляцыя”, прымеркаваны да Дня бібліятэк. Удзельнікі былі падзелены на каманды, кожнай з якіх неабходна было прайсці чатыры станцыі. На кожнай станцыі вучняў чакалі цікавыя і пазнавальныя заданні. Падчас квэста ўдзельнікі маглі прадэманстраваць свае веды, кемлівасць, уважлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Вучні выконвалі заданні, звязаныя з літаратурай, адказвалі на пытанні, разгадвалі галаваломкі і даведваліся новыя факты пра кнігі і пісьменнікаў. Квэст атрымаўся дынамічным, пазнавальным і займальным. Ён дапамог школьнікам правесці час цікава і з карысцю, а таксама яшчэ раз пераканацца, што бібліятэка — гэта не толькі месца для чытання, але і прастора для зносін, творчасці, новых адкрыццяў і інтэлектуальных прыгод.