Адзінства і згода — моц народа

       З 17 па 20 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” увагу чытачоў прыцягвала кніжная выстава “Адзінства і згода — моц народа”.
       На выставе была прадстаўлена літаратура, прысвечаная гісторыі і культурнай спадчыне Беларусі, яе традыцыям і нацыянальным каштоўнасцям. Чытачам прапаноўвалася пазнаёміцца з выданнямі, якія дапамагаюць пашырыць веды пра родны край, яго мінулае і сучаснасць.