Разам — мы Беларусь

        17 верасня, да Дня народнага адзінства, у Ошмянскай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава-прагляд “Разам — мы Беларусь”.
        Да гэтага памятнага дня ў бібліятэцы прадстаўлена тэматычная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Беларусі, яе багатай культурнай спадчыне і шляху да адзінства. На выставе прадстаўлены кнігі і выданні, якія распавядаюць пра гістарычныя падзеі, культуру, традыцыі і нацыянальную спадчыну беларускага народа.