17 верасня да Дня народнага адзінства ў філіяле “Сельская бібліятэка аграгарадка Навасёлкі” была арганізавана кніжна-дакументальная выстава “Моцныя адзінствам”. Кнігі і перыядычныя выданні, прадастаўленыя на выставе пазнаёмілі чытачоў з гісторыяй Беларусі, а гэта спосаб нагадаць кожнаму: наша адзінства нараджаецца з агульнай памяці, традыцый і павагі да мінулага.







