Новае ў заканадаўстве аб пенсіях і ільготах

        17 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання МУДРАСЦЬ+ пад назвай “Новае ў заканадаўстве аб пенсіях і льготах”. На сустрэчу былі запрошаны намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама Марыя Вацлаваўна Дзятловіч. Яна праінфармавала прысутных з законамі, правамі і льготамі, якія абараняюць грамадзян пажылога ўзросту. Пра новыя спосабы махлярства і пра тое, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі расказаў старшы ўпаўнаважаны па супрацьдзеянні злачыннасці Максім Аляксандравіч Шыдлоўскі. Была падрыхтавана выстава «Все мы вправе знать о праве», дзе размяшчалася прававая інфармацыя для пенсіянераў.