Адзін дзень з кніжным чараўніком

        17 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг.Стацыя Ашмяны” наведала групу падоўжанага дня Дакурнішскай сярэдняй школы, дзе правяла інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Адзін дзень з Кніжным Чараўніком”. Падчас мерапрыемства дзеці паспяхова прайшлі інтэлектуальныя віктарыны і конкурсы загадак. Важным элементам інтэрактыву стала работа з тэматычным лэпбукам “Бібліятэкка”. З яго дапамогай юныя чытачы наглядна вывучылі спецыфіку працы сучаснага кнігасховішча, дэталёва пазнаёміліся з прафесійнымі абавязкамі бібліятэкара і даведаліся, з чаго складаецца яго працоўны дзень. У завяршэнні дзеці атрымалі памяткі “Як трэба берагчы кнігу” і закладку  “Памочніца кніг”.