12 верасня ў рамках святкавання 685-годдзя Ашмянаў супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі гараджанам і гасцям горада інтэрактыўную пляцоўку “Мой горад — мая гісторыя”.
Пляцоўка стала цікавым месцам для знаёмства з гісторыяй і культурнай спадчынай роднага краю. Удзельнікам прапанавалі праверыць свае веды пра Ашмяны, успомніць знакавыя падзеі, знайсці цікавыя факты пра горад. Інтэрактыўныя заданні, віктарыны і пазнавальныя матэрыялы дазволілі ўдзельнікам не толькі пашырыць свае веды, але і па-новаму паглядзець на гісторыю роднага горада.







