“Горад, што ў сэрцы маім”

        11 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурна-краязнаўчая вечарына “Горад, што ў сэрцы маім” з удзелам пісьменнікаў нашага горада. Сустрэча была прысвечана роднаму краю, яго гісторыі, людзям і літаратурнай спадчыне. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі творамі, успамінамі і шчырай любоўю да Ашмянаў — горада, які займае асаблівае месца ў іх сэрцах.
        Падчас сустрэчы гучалі літаратурныя творы, успаміны і разважанні пра родны горад, яго мінулае і сучаснасць. Творчая сустрэча стала добрай магчымасцю яшчэ раз звярнуцца да гісторыі малой радзімы, адчуць яе непаўторнасць і значнасць для кожнага з нас.Мерапрыемства прайшло напярэдадні знамянальнай даты — 685-годдзя Ашмянаў.