Край мой — Ашмяншчына

        10 верасня філіял “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” наведалі вучні 10–11 класаў Барунскай сярэдняй школы. Напярэдадні святкавання 685-годдзя горада Ашмяны ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Край мой — Ашмяншчына”, прысвечаная гісторыі, культуры і адметным мясцінам Ашмянскага краю. Для старшакласнікаў быў праведзены агляд кніжнай выставы. Вучні пазнаёміліся з літаратурай, якая расказвае пра гісторыю роднага краю, яго культурную спадчыну, знакамітых людзей і памятныя мясціны. Такія сустрэчы дапамагаюць маладому пакаленню лепш пазнаць гісторыю сваёй малой радзімы, адчуць сувязь з родным краем, а таксама захаваць цікавасць да яго мінулага і сучаснасці.