У Ашмянскай раённай бібліятэцы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, для навучэнцаў СШ №1 прайшоў літаратурны дартс “Мішэнь пісьменства”.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць праверыць свае веды і эрудыцыю, а таксама ўзгадаць цікавыя факты з гісторыі беларускага пісьменства, літаратуры і культуры.
Асаблівую ўвагу школьнікаў прыцягнула кніжная выстава “Шляхамі беларускага слова”, аформленая работнікамі бібліятэкі. На выставе былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя беларускай мове, літаратуры, гісторыі кнігі і выдатным дзеячам беларускага пісьменства.
Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з прадстаўленай літаратурай, гартаючы старонкі кніг і адкрываючы для сябе новыя імёны, творы і цікавыя факты.









