9 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для служачых Смаргонскай пагранічнай групы адбылася лекцыя-экскурсія “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”.
Падчас сустрэчы госці даведаліся пра гісторыю стварэння ўнікальнага геадэзічнага аб’екта, яго значэнне для сусветнай навукі і культуры. Асаблівая ўвага была нададзена знакамітым вучоным, чые імёны непарыўна звязаны з гісторыяй геадэзічных даследаванняў, — Васілю Струвэ, Карлу Тэнеру і Іосіфу Ходзьку.Удзельнікам расказалі пра працу навукоўцаў, іх уклад у развіццё геадэзіі і значэнне праведзеных даследаванняў для вывучэння Зямлі. Асобна спыніліся на гісторыі геадэзічнага пункта Тупішкі, які з’яўляецца часткай знакамітай Дугі Струвэ.Удзельнікі сустрэчы таксама даведаліся пра тое, што Дуга Струвэ ўключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што падкрэслівае яе выключную каштоўнасць для гісторыі навукі і сусветнай культуры.Лекцыя-экскурсія стала добрай магчымасцю не толькі пашырыць веды пра гісторыю роднага краю, але і яшчэ раз звярнуць увагу на ўнікальныя помнікі навукі і культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ашмяншчыны.







