5 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскую сярэднюю школу, дзе для вучняў была праведзена літаратурная гадзіна “Асветнікі зямлі беларускай”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра жыццё і дзейнасць знакамітых асветнікаў Беларусі — Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і іншых выдатных дзеячаў беларускай культуры.Вучні актыўна ўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне “Сляды асветы”, адказвалі на пытанні, разглядалі кнігі і знаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі беларускага пісьменства. У завяршэнне мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тое, чаму важна захоўваць памяць пра кнігу, шанаваць родную мову і ведаць культурную спадчыну сваёй краіны.







