19 чэрвеня філіялы “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” і “Сельскі клуб в. Будзёнаўка” сумесна правялі патрыятычную акцыю “Нельга забыць”, прысвечаную Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых, успомнілі трагічныя старонкі гісторыі і падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай праўды і павагі да тых, хто аддаў жыццё дзеля будучых пакаленняў.







