Вогнены таран над Гальшанамі

     19 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для выхаванцаў прышкольнага лагера “Шмялёнак” прайшоў урок мужнасці “Вогнены таран над Гальшанамі”. Дзеці даведаліся пра гераічны подзвіг лётчыкаў Аляксандра Аўдзеева і Пятра Страленка, якія 25 чэрвеня 1941 года накіравалі падпалены самалёт на калону фашысцкай тэхнікі, ратуючы жыцці сваіх таварышаў і мірных жыхароў. Агляд матэрыялаў кніжнай выставы “Калі світанак стаў пачаткам вайны” дапамог паглыбіць веды вучняў аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны, аб мужнасці і самаахвяраванні савецкага народа. Памятаем і шануем подзвіг герояў.